УСУ ўдарылі па сакрэтным расейскім складзе ў Курскай вобласці
- 11.06.2025, 16:41
Z-каналы ў жалобе.
Борт Паветраных сіл УСУ нанёс вельмі балючы ўдар па акупантах у вёсцы Кульбаках Курскай вобласці РФ.
Знішчаны сакрэтны склад УС РФ. Пра гэта паведаміў 11 чэрвеня Z-рэсурс «Северный канал», які, як мяркуецца, звязаны з акупацыйным расейскім войскам, паведамляе «Диалог».
Паводле канала, на аб'ект прыляцелі 4 бомбы. Наступствы сумныя для акупантаў.
«Быў будынак, а зараз яго няма. Там быў склад нават не з боепрыпасамі ці вайсковай тэхнікай, а з чымсьці важнейшым: сістэмамі РЭБ (радыёэлектроннай барацьбы - рэд.), дарагой электронікай...Захоўвалася яно ў абсалютным сакрэце...Нічога не прадвяшчала», — напісаў «Паўночны канал».
Ён адзначыў, што ў апошні час УСУ вельмі высокадакладна атакуюць асабліва важныя аб'екты УС РФ у Курскай вобласці.