BE RU EN

Выведку Нямеччыны ўзначаліць пасол ва Украіне

  • 11.06.2025, 17:07

60-гадовы Марцін Егер - кадравы дыпламат.

Новым прэзідэнтам Федэральнай выведвальнай службы Нямеччыны (BND) стане цяперашні пасол ФРГ у Кіеве Марцін Егер, паведаміў у сераду, 11 чэрвеня, штотыднёвік Der Spiegel. Паводле яго звестак, адпаведную пастанову ўжо прыняў канцлер ФРГ Фрыдрых Мэрц, бо служба замежнай выведкі Нямеччыны наўпрост падпарадкоўваецца ведамству федэральнага канцлера, піша «Нямецкая хваля».

У паведамленні Der Spiegel зазначаецца, што пад кіраўніцтвам Егера BND у найбліжэйшыя гады будзе пераарыентавана і атрымае значна большае фінансаванне.

60-гадовы Марцін Егер ужо многія гады знаходзіцца на дыпламатычнай службе, пасольства Нямеччыны ў сталіцы Украіны ён узначальвае з 2023 года. Раней Егер служыў паслом ФРГ у Багдадзе і Кабуле, затым працаваў у розных міністэрствах, а таксама займаў пасаду прэс-сакратара Ёшкі Фішэра, калі той быў міністрам замежных спраў Нямеччыны.

Дзейны прэзідэнт BND Бруна Каль, паводле звестак Der Spiegel, будзе адпраўлены паслом Нямеччыны ў Ватыкан.

Апошнія навіны