BE RU EN

У Мачулішчах сарвалася люлька з будаўнікамі

  • 11.06.2025, 17:30

Адзін з іх загінуў.

У пасёлку Мачулішчах Менскай вобласці на адной з будпляцовак шматпавярховых дамоў сарвалася люлька з будаўнікамі, адзін з іх загінуў, паведамляе Следчы камітэт. Здарэнне адбылося сёння, 11 чэрвеня.

«Падчас будаўнічых работ па ўзвядзенні жылога дома на вул. Авіятараў абарваліся трасы люлькі, якая знаходзілася на ўзроўні чацвёртага паверха. У выніку падзення загінуў 65-гадовы працоўны. Яго 50-гадовы калега са шматлікімі пераломамі дастаўлены ў рэанімацыю», - гаворыцца ў рэлізе.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

«Усе абставіны здарэння высвятляюцца. Асаблівую ўвагу следчыя нададуць прычынам і ўмовам, якія прывялі да гібелі і траўмавання рабочых. Ход расследавання гэтага здарэння знаходзіцца на асабістым кантролі начальніка УСК Менскай вобласці», - удакладняе ведамства.

Апошнія навіны