BE RU EN

Крамы ў Беларусі цяпер абавязаныя мець гародніну ў продажы круглы год

  • 11.06.2025, 21:45

Лукашэнка падпісаў указ.

Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня падпісаў указ «Аб асаблівасцях пастаўкі пладавай і агародніннай прадукцыі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб», паведамляе прэс-служба беларускага ўзурпатара.

Як адзначаецца, гэты дакумент для таго, каб забяспечыць стабільную наяўнасць у гандлёвых аб'ектах садавіны і агародніны, асабліва – у міжсезонне.

Так, указам вызначаецца, што гандлёвыя сеткі павінны будуць уносіць аванс за 30% пладова-агародніннай прадукцыі, якая закладваецца паводле дзяржаўнай замовы пад іх патрэбы.

Для гэтага створаны механізм выдачы крэдытаў на льготных умовах. Іх можна будзе браць у беларускіх рублях з выплатай 3% гадавых.

За адсутнасць гародніны – адміністрацыйная справа

Цяпер пастаўшчыкі заканадаўча абавязаны забяспечыць гандлёвыя сеткі такой прадукцыяй.

А крамы, у сваю чаргу, павінны своечасова выкладваць яе на продаж у міжсезонне.

Усё сур'ёзна: за невыкананне гэтых патрабаванняў прадугледжанае прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці.

Апошнія навіны