BE RU EN

У ПАР выпаў снег

  • 11.06.2025, 21:04

Відэафакт.

У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы выпаў снег, паведамляе Reuters.

Непагадзь стала прычынай цяжкасцяў на дарогах: на запісе відаць загразлы ў снезе аўтамабіль, які выцягваюць спецыяльныя службы.

Халодны фронт прынёс у ПАР снегапады, залевы і шквалісты вецер, выклікаўшы перабоі з электразабеспячэннем. Непагадзь накрыла ўсходнія раёны краіны ў пачатку тыдня.

Ва Усходне-Капскай правінцыі з-за складаных варункаў надвор'я адбылося ДТЗ, у якім загінулі пяць чалавек, паведамілі прадстаўнікі мясцовых уладаў.

У зімовыя месяцы, з чэрвеня да жніўня, у ПАР рэгулярна выпадае снег, а тэмпература апускаецца ніжэй за нуль.

У апошні раз снег у ПАР выпаў у верасні 2024 года. Тады праз снежную буру ў некаторых рэгіёнах краіны ўвялі аранжавы ўзровень пагоднай небяспекі.

Снег заблакаваў дарогі і пашкодзіў маёмасць насельніцтва, а ў некаторых раёнах праз непагадзь знікла мабільная сувязь.

Апошнія навіны