BE RU EN

Беларусаў папярэдзілі пра «абцяжараны рух» аўто на мяжы з Літвой

  • 12.06.2025, 9:26

На працягу двух дзён.

Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК) Беларусі папярэдзіў пра «абцяжараны рух» аўтамабіляў у пункце пропуску «Беняконі» на мяжы з Літвой 12 і 13 чэрвеня. Прычынай гэтаму назвалі рамонтныя работы.

У ДМК удакладнілі, што ў гэтыя два дні запланавалі «працы фрэзеравання асфальтабетоннага пакрыцця». І гэты рамонт, паводле інфармацыі мытнікаў, можа прывесці да «абцяжарання руху» транспарту, які ідзе праз пункт пропуску «Беняконі».

У Дзяржаўным мытным камітэце папрасілі ўлічваць гэта тых, хто запланаваў перасячэнне беларуска-літоўскай мяжы 12 і 13 чэрвеня.

Апошнія навіны