BE RU EN

Трэнер каманды Польшчы ў футболе ідзе ў адстаўку пасля сварак з Левандоўскім

  • 12.06.2025, 10:47

Зорны форвард вернецца ў суполку?

Галоўны трэнер каманды Польшчы ў футболе Міхал Пробеж заявіў аб адстаўцы. Пра ягоную пастанову абвясціў Польскі футбольны звяз.

"Я прыйшоў да высновы, што ў гэтай сітуацыі найлепшай развязкай на карысць каманды будзе мая адстаўка з пасады трэнера», — гаворыцца ў заяве.

Адзначым, адстаўка адбываецца на фоне скандалу з зоркай каманды Польшчы Робэртам Левандоўскім.

Пробеж пазбавіў Левандоўскага капітанскай павязкі ў “рэпрэзэнтацыі”, пасля чаго форвард наажыў больш не гуляць за каманду датуль, пакуль там не зменіцца галоўны трэнер.

Пасля гэтага Польшча ў кваліфікацыі на ЧС-2026 саступіла Фінляндыі.

Апошнія навіны