У Менску гарэла знакамітая лазня
- 12.06.2025, 11:34
На месца выязджала восем адзінак пажарнай тэхнікі.
У Менску здарыўся пажар у лазні №1 па вуліцы Хмяльніцкага, 12, паведамляе МНС.
Відэа інцыдэнту ў рэдакцыю Tochka.by даслаў сведка. На кадрах відаць як дым вырываецца з вокнаў другога паверха.
Як паведамілі ў МНС, з папярэдніх звестак, узгаранне адбылося ў жаночым парыльным аддзяленні. На месца выехалі восем адзінак тэхнікі.
Пажар ліквідавалі, абышлося без пацярпелых. Прычыны здарэння цяпер удакладняюцца.
Што за лазня №1
Пасля рэканструкцыі ў 2021 годзе ўстанова на вул. Хмяльніцкага (гэта недалёка ад станцыі метро «Акадэмія навук») стала самым сучасным у прадпрыемстве «Гарадскія лазні».
Гэтая лазня дастаткова вядомая сярод менчукоў. У спецыяльным топе самых папулярных лазняў сталіцы яна займае ганаровае другое месца, саступаючы толькі БАК на вул.