Зяленскі: Украіна гатовая павялічыць вытворчасць дронаў на 40%
- 12.06.2025, 12:57
Але ёсць нюанс.
Украіна мае магчымасці для павелічэння вытворчасці дронаў на 40% ужо сёлета, аднак для гэтага неабходна дадатковае фінансаванне.
Пра гэта заявіў Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, паведамляе «Укрінформ».
«Мы павінны падтрымаць усе формы абароннага супрацоўніцтва, асабліва тыя, якія дапамагаюць нам станавіцца ўсё больш тэхналагічна дасканалымі і выкарыстоўваць дроны ўсіх відаў: у паветры, на зямлі і на моры. Украіна гатовая павялічыць вытворчасць дронаў на 40% у найбліжэйшай будучыні, ужо ў гэтым годзе. Нашы заводы маюць неабходныя магутнасці, нам не стае толькі фінансавання. І гэта трэба вырашыць», - адзначыў Зяленскі.
Прэзідэнт заклікаў краіны-ўдзельніцы форуму «быць хутчэйшымі ў дронах, чым нашы ворагі», а таксама падзякаваў Чэхію за ініцыятыву ў пастаўках боепрыпасаў, падкрэсліўшы, што аб'яднаныя намаганні здольныя змяніць ход вайны.