BE RU EN

У Гомельскую вобласць прыляцела трапічная птушка

  • 12.06.2025, 14:04

У Беларусь яна прылятае толькі на два месяцы.

У Веткаўскім раёне заўважылі трапічную птушку, уключаную ў Чырвоную кнігу. Гэта залацістая шчурка, якая прыляцела з зімоўкі, паведамляюць у Гомельскім аблвыканкаме.

Шчурка пасялілася ў кар'еры каля паселішча Аднаполле, і цяпер там рэкамендуюць спыніць працы. Гнездаванне чырвонакніжнай птушкі пацвердзіла выкладчыца кафедры біялогіі Гомельскага дзяржуніверсітэта Ірына Курачанка.

Залацістая шчурка прыляцела ў Беларусь з трапічных шырот, зімуе яна ў трапічнай Афрыцы ці Індыі. У Беларусь прылятае толькі ў канцы траўня на два месяцы.

У кар'еры пад Веткай яна жыве разам з калоніяй берагавых ластавак.

У Гомельскім аблвыканкаме рэкамендавалі не толькі забараніць земляныя работы ў кар'еры, дзе пасялілася залацістая шчурка, але і абмежаваць колькасць тэхнікі на перыяд вываду нашчадкаў да жніўня 2025 года.

Апошнія навіны