BE RU EN

У Беларусі забаранілі аліўкі і печыва папулярных марак

  • 12.06.2025, 14:52

У іх знайшлі дадаткі, якія нельга выкарыстоўваць.

У спіс небяспечнай прадукцыі дзяржстандарту трапілі гішпанскія аліўкі і расейскае печыва папулярных гандлёвых марак. У іх знайшлі дадаткі, якія нельга выкарыстоўваць, піша «Онлайнер».

Пад забарону трапілі аліўкі з костачкай, якія вырабляе фірма Olive Line Int., S. L., а імпартуюць менскія кампаніі «ОРБІЮС» і «Дабраном». У іх выявілі незаяўленую вытворцам у маркіроўцы недапушчальную харчовую дабаўку дыяксід серы (Е220).

Таксама забаранілі печыва «Вішнёвыя тарталеткі» ад расейскага брэнда«Кухмастар». У Беларусь іх завозіць кампанія «Альтэрыні». Прычына забароны: у вішнёвай начынцы таксама знайшлі незаяўленую ў маркіроўцы недапушчальную харчовую дабаўку — бензаат натрыю (Е211).

З 11 чэрвеня 2025 года гэтыя аліўкі і печыва забаронена ўвозіць і прадаваць у Беларусі, а ўжо ўвезеныя загадана выключыць з абарачэння.

Апошнія навіны