СМІ: Усе пасажыры самалёта, які разбіўся ў Індыі, загінулі
- 12.06.2025, 16:45
На борце было 230 пасажыраў.
Усе, хто знаходзіўся на борце Boeing Air India, які разбіўся ў індыйскім Ахмадабадзе, загінулі. Пра гэта паведаміла мясцовая паліцыя. Авіякампанія раней заявіла, што на борце было 230 пасажыраў і 12 чальцоў экіпажа.
Самалёт рэйса AI171 да Лондана неўзабаве пасля ўзлёту ўпаў на будынак інтэрната медкаледжа. Са слоў прадстаўніка паліцыі, у выніку падзення самалёта ахвяры ёсць таксама на зямлі. Паводле інфармацыі рэгіянальных СМІ, у моргі найбліжэйшых лякарняў ужо даставілі больш за 100 цел.
На борце лайнера знаходзіліся 169 грамадзян Індыі і 53 Вялікай Брытаніі, а таксама 7 грамадзян Канады і адзін — Партугаліі.
Аэрапорт Ахмадабада прыпыняў абслугоўванне рэйсаў, аднак пазней прадоўжыў працу. Прычына авіякатастрофы невядомая.