BE RU EN

FT: Эканоміка Расеі трашчыць па швах

  • 12.06.2025, 17:40

«Ваеннае кейнсіянства» не выратавала Крэмль.

Расейская эканоміка, нягледзячы на паказную ўстойлівасць, пачынае дэманстраваць прыкметы сур'ёзнага напружання. Пра гэта сведчаць апошнія звесткі Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў (CSIS) і ацэнкі незалежных экспертаў, піша Financial Times (пераклад - сайт Charter97.org).

З моманту поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, рэжым Пуціна задзейнічаў так званую «ваенную версію кейнсіянства», мабілізаваўшы ўсе даступныя ўнутраныя і вонкавыя рэсурсы. Аднак сёння бачна, што рэзерваў больш няма, а шкода, прычыненая невайсковым галінам, становіцца ўсё больш відавочнай.

Рабочай сілы ўсё менш: паводле ацэнак CSIS, ад 1 да 2 мільёнаў чалавек адмінусаваныя з эканомікі. Прычыны: мабілізацыі, гібель на фронце і эміграцыя. Заробкавы рост у абаронцы, які раней стымуляваў рынак працы, пачаў запавольвацца. Вытворчасць па-за вайсковым сектарам стагнуе, а паказчыкі прамысловасці паказваюць на спад.

Фінансавыя паказчыкі выклікаюць сур'ёзныя асцярогі. Прыбытковасць па доўгатэрміновых аблігацыях ужо больш за год ніжэйшая за кароткатэрміновую - класічная прыкмета насоўвання рэцэсіі.

Пры гэтым падзенне коштаў нафты і ўзмацненне санкцый ЗША нанеслі ўдар па бюджэтных паступленнях. Фінансаванне вайны зараз даводзіцца адлюстроўваць у афіцыйных дэфіцытах і падатках.

Эксперты падкрэсліваюць: эканоміка не абрынулася, але становіцца ўсё больш уразлівай. Гэта акно магчымасцяў для ўзмацнення ціску.

Апошнія навіны