BE RU EN

Лукашэнка паўтарыў фразу-мэм пра Ельцына

  • 12.06.2025, 17:50

Дыктатар распавёў аб «стопках дакументаў».

Лукашэнка заявіў, што па серадах і суботах, калі яго няма ў публічнай прасторы, ён нібыта «працуе з дакументамі».

«Часам вы мне пішаце цэлы стос гэтых дакументаў, папер - слухайце, звар’яцець можна. Сераду рэзервуем для таго, каб усё гэта, што назапашваецца цягам дзён, перачытаць», - сказаў дыктатар.

Лукашэнка паўтарыў фразу-мэм, якую часта выкарыстоўвалі ў бытнасць першага прэзідэнта Расеі Барыса Ельцына.

Падчас яго кіравання стала папулярнай фраза «прэзідэнт працуе з дакументамі». Многія меркавалі, што яе выкарыстоўвалі падчас запояў кіраўніка РФ.

Апошнія навіны