BE RU EN

На месцы катастрофы Boeing Dreamliner у Індыі знойдзены адзін ацалелы

  • 12.06.2025, 18:15

Пасажыра, які сядзеў у самалёце на месцы 11А, даставілі ў шпіталь.

Сама меней адзін ацалелы быў знойдзены на месцы разбору абломкаў Boeing 787-8 Dreamliner, паведамляе агенцтва Ani ў X са спасылкай на камісара паліцыі.

Ацалелы быў знойдзены на месцы 11A ў салоне самалёта. Яго даставілі ў шпіталь для лячэння. Пра ягоны стан нічога невядома.

Са слоў камісара, ён пакуль «нічога не можа сказаць» аб колькасці загінулых у выніку катастрофы самалёта.

Раней Associated Press са спасылкай на мясцовую паліцыю паведамляла, што, паводле папярэдніх звестак, у выніку катастрофы ніхто не выжыў. Пазней Reuters са спасылкай на індыйскія праваахоўныя органы пісала, што на месцы авіякатастрофы знойдзеныя 204 целы загінулых.

Апошнія навіны