Беларускія «пляжнікі» прадаўжаюць паспяховы выступ у еўракубках
- 12.06.2025, 20:09
У першым раўндзе плэй-оф магілёўскі ЦАР перамог партугальскую каманду.
Магілёўскі ЦАР прадаўжае ўпэўнены выступ на Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў, які праходзіць у Назары (Партугалія).
У матчы 1/8 фіналу беларускі клуб атрымаў перамогу над мясцовым ГРАПам з лікам 5:2.
Галамі ў складзе ЦАР адзначыліся Іван Канстанцінаў, Арцемій Дрозд, Мікіта Шчаўлікаў, Вадзім Бокач і Хаўер Торэс.
У чвэрцьфінале магіляўчане сустрэнуцца з пераможцам пары «Рош Хааін» (Ізраіль) – «Растакер» (Нямеччына).
На групавым этапе ЦАР заняў першае месца ў квартэце F, упэўнена перамогшы «Капенгаген» з Даніі (5:1) і мальтыйскі «Хамрун» (9:0), саступіўшы толькі ў авертайме нямецкай «Баварыі» (4:5).