«Напалі» абвясціў пра падпісанне легенды «Манчэстэр Сіці»
- 12.06.2025, 21:05
Кевін Дэ Бруйнэ папоўніў шэрагі чэмпіёна Італіі ў статусе свабоднага агента.
Італьянскі «Напалі» ў сацсетках паведаміў пра падпісанне бельгійскага футбаліста Кевіна Дэ Бруйнэ.
33-гадовы паўабаронца перайшоў у каманду бясплатна ў статуце вольнага агента. Паводле інфармацыі інсайдара Фабрыцыа Рамана, гулец падпісаў кантракт на два гады з опцыяй падаўжэння.
Супольнае фота з навічком апублікаваў прэзідэнт «Напалі» Аўрэліё Дэ Лаўрэнціс.
Таксама клуб прадставіў Дэ Бруйнэ ў вобразе караля на троне.
Пасля заканчэння сезону Кевін Дэ Бруйнэ сышоў з ангельскага «Манчэстэр Сіці», за які выступаў з 2015 года і быў адной з галоўных зорак клуба. Усяго за «Ман Сіці» Кевін правёў 422 матчы, забіў 108 галоў і аддаў 177 асістаў.
Разам з «гараджанамі» плэймэйкер каманды Бельгіі шэсць разоў перамагаў у чэмпіянаце Англіі, а таксама перамагаў у Лізе чэмпіёнаў і заваяваў шэраг іншых нацыянальных трафеяў.