Ізраіль падчас авіяўдару па Іране ліквідаваў гетмана КВІР
- 13.06.2025, 7:35
Іранскае дзяржаўнае СМІ таксама пацвердзіла гэты факт.
Гетман Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) Хасейн Саламі загінуў у выніку авіяўдару Ізраіля.
Пра гэта паведамляе The Times of Israel.
Іранскае дзяржаўнае СМІ, як піша The Times of Israel, пацвярджае гібель Саламі.
КВІР з'яўляецца адным з галоўных цэнтраў улады ў Іране і кантралюе арсенал балістычных ракет краіны.
Ізраіль мяркуе, што акрамя Саламі былі ліквідаваныя:
начальнік іранскіх Узброеных Сіл Махамад Багеры;
чальцы вышэйшага вайсковага кіраўніцтва;
іранскія навукоўцы-ядзернікі.