BE RU EN

На мяжы Беларусі з ЕЗ здарыўся калапс

  • 13.06.2025, 14:35

Уезду чакаюць тысячы аўтамабіляў.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў аб значным павелічэнні чэргаў легкавых аўтамабіляў на ўезд у краіны Еўразвязу перад выходнымі.

Паводле інфармацыі з афіцыйнага сайта ведамства, на 12:00 13 чэрвеня ўезду ў польскі пункт пропуску Тэрэспаль з Берасця чакалі 1645 легкавых аўтамабіляў і 17 аўтобусаў.

Па 20 легкавых аўтамабіляў знаходзілася ў чэргах перад літоўскімі памежнымі пераходамі Меднікі (Каменны Лог з беларускага боку) і Салечнікі (Беняконі з беларускага боку).

Самым загружаным памежным пераходам для грузавікоў у Літве застаецца Салечнікі, дзе ў чарзе стаяць 540 аўтамабіляў. На выезд у бок Меднікаў чакаюць 370 грузавых аўтамабіляў.

На выезд у Латвію праз пункт пропуску Патэрніекі (Грыгораўшчына з беларускага боку) у чарзе знаходзяцца 280 грузавікоў.

Апошнія навіны