BE RU EN

На Камароўскім рынку патаннелі сезонныя ягады

  • 13.06.2025, 14:51

Клубніцы, чарэшні і не толькі.

На Камароўскім рынку ў Менску патаннелі клубніцы і чарэшні. Чарэшні цяпер каштуюць ад 12 да 14 рублёў за кілаграм — удвая танней, чым раней.

Розніца ў кошце праз паходжанне: больш дарагія — з Азіі (Узбекістан), а больш танныя - з Малдовы. Малдаўскія чарэшні менш адборныя, але ўсё адно смачныя, піша Smartpress.

Клубніцы таксама стала таннейшымі: самая танная-7,99 рубля за кілаграм. Сярэдняя цана - 10 рублёў за кілаграм.

Акрамя таго, можна знайсці абрыкосы па 8-10 рублёў, а буякі па-ранейшаму дарагія — 45-70 рублёў за кілаграм.

Патаннелі баклажаны і балгарскі перац — ад 5 да 12 рублёў за кілаграм.

Апошнія навіны