BE RU EN

ЕЗ прызначыў Ільву Ёхансан спецыяльнай пасланніцай у справах украінцаў

  • 13.06.2025, 14:55

Раней Украіна ўзнагародзіла яе ордэнам «За заслугі».

Былая еўракамісарка ва ўнутраных справах Ільва Ёхансан стане спецыяльнай пасланніцай ЕЗ у справах украінскіх уцекачоў. Пра гэта паведамілі дзве афіцыйныя крыніцы, знаёмыя з дэталямі прызначэння, піша Politico (пераклад - сайт Charter97.org).

Ёхансан зойме новую пасаду ў рамках доўгатэрміновай стратэгіі Еўрапейскай камісіі ў падтрымцы перамешчаных асоб з Украіны. З 2019 да 2024 года яна займала пасаду камісара ва ўнутраных справах, а раней была міністаркай ва ўрадзе Швэцыі. Ёхансан неаднаразова наведвала Украіну, у тым ліку лагеры ўцекачоў на мяжы з Румыніяй, і ў верасні мінулага года была ўзнагароджаная ўкраінскім ордэнам «За заслугі».

На мінулым тыдні Еўракамісія падоўжыла часовую абарону для прыкладна 4,3 мільёна ўкраінцаў, якія прыбылі ў ЕЗ пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ў лютым 2022 года.

Згодна з новай стратэгіяй, Еўразвяз мае намер альбо спрыяць інтэграцыі ўкраінскіх грамадзян на пастаяннай аснове, альбо дапамагчы ім бяспечна вярнуцца на радзіму. Таксама плануецца запуск «цэнтраў адзінства» - інфармацыйных пунктаў, якія будуць працаваць супольна з украінскімі ўладамі і надаваць дапамогу ў пытаннях адаптацыі і рэпатрыяцыі.

Са слоў еўракамісара ў пытаннях міграцыі Магнуса Брунэра, спецыяльны пасланнік будзе каардынаваць дзеянні, прадстаўляць інтарэсы украінцаў і ўкараняць практычныя інструменты падтрымкі, уключаючы адкрыццё названых цэнтраў.

Апошнія навіны