BE RU EN

«Борт нумар 1» Ізраіля перабазаваны на Кіпр

  • 13.06.2025, 15:14

Як і многія іншыя самалёты.

"Борт нумар 1" Ізраіля, урадавы самалёт "Кнаф Цыён", быў сёння перабазаваны з аэрапорта "Бэн-Гурыёна" на Кіпр, як і многія іншыя самалёты, паведамляе newsru.co.il.

FlightRadar фіксаваў перасоўванне “Кнаф Цыён” некалькі гадзін таму. Пазней звесткі пра яго перабазаванне былі пацверджаныя, і стала вядома, што самалёт знаходзіцца на Кіпры.

Ізраільскія авіякампаніі "Эль-Аль”, “Ісраэйр”, “Аркія”, Air Haifa эвакуавалі свае самалёты з аэрапорта "Бэн-Гурыён", пераправіўшы іх на Кіпр і ў іншыя еўрапейскія аэрапорты.

Эвакуацыя звязаная з тым, што “Бэн-Гурыён” у найбліжэйшыя дні можа быць адной з асноўных цэляў для нападаў з боку Ірана.

Апошнія навіны