У Беларусі забараняюць папулярны алкаголь
- 13.06.2025, 16:27
Праз небяспеку для здароўя.
Да летняга сезона паліцы крамаў папаўняюцца алкагольнай і слабаалкагольнай прадукцыяй з яркімі этыкеткамі. Але часам яна здольная нашкодзіць здароўю нават больш, чым традыцыйна папярэджвае Міністэрства аховы здароўя.
Так, Дзяржстандарт выявіў небяспечную медавуху, якая магла выклікаць у спажыўцоў алергію і супрацьпаказаная пры шэрагу захворванняў. Усё праз кансервант сярністую кіслату (дыяксід серы), якая нават не была заяўленая ў складзе.
Цяпер такую прадукцыю забаронена ўвозіць і прадаваць на тэрыторыі краіны.
Пад забарону патрапіла медавуха са смакам «піхта-манга» пад назвай «Хель уладарка» і ажынавая медавуха «Кроў ётуна».
Гэтыя напоі вырабляе ў Расеі ТАА «Медаварня Традыцыі продкаў». На этыкетцы заяўлена, што гэта натуральны прадукт.