BE RU EN

У палацы Лукашэнкі засмуціліся

  • Telegram-канал «Ник и Майк»
  • 13.06.2025, 18:45

Варта камусьці захацець пакараць дыктатара - гэта становіцца магчымым.

Досыць даўно мы пісалі пра тое, што СПА Ірана не абароніць нават ядзерныя аб'екты ад адмоўнай рэканструкцыі.

Цяпер гэта рэальнасць. Ізраіль працягвае ролю гейм-чэнджэра ў рэгіёне, якую пачаў летась. І зрабіў гэта максімальна эфектыўна, абнуліўшы дзесяцігоддзі іранскай вайсковай ядзернай праграмы, і кіраўніцтва тэрарыстычных груповак, якія чамусьці лічылі сябе войскам ці спецслужбамі.

Ці рушыць услед адказ Ірана, большы за 100 дронаў, стане зразумела ў найбліжэйшы час. Аднак папярэднія спробы нічога, акрамя здзіўлення слабасцю, не выклікалі.

У палацы зноў засмуціліся. Сітуацыя паказала, што варта камусьці захацець пакараць агрэсара ці дыктатара - гэта становіцца магчымым. І памер не мае значэння, як тут не ўспомніць прытчу пра Давіда і Галіяфа. Краіны новай восі зла аб'ядноўвае адно - тэхналагічная адсталасць і амаль рабскае становішча насельніцтва. Гэтага дастаткова для захавання кантролю над тэрыторыяй. Можна нават гадзіць пад дзверы суседзям, калі яны ў адказ здольныя толькі прабурчаць нешта пра заклапочанасць. Але не больш за тое.

Пасля знішчэння ядзернай праграмы Ірана - самы час прэзідэнту ЗША падпісаць ядзерную ўгоду з Іранам.

Telegram-канал «Ник и Майк»

Апошнія навіны