BE RU EN

«Белавія» змяніла маршрут рэйса ў Дубай

  • 13.06.2025, 19:05

Самалёты будуць рабіць крук.

«Белавія» часова змяніла маршрут рэйса ў Менск-Дубай праз закрыццё паветранай прасторы Ірана і эскалацыі на Блізкім Усходзе.

15 чэрвеня рэйс B2-717 Менск-Дубай будзе выкананы ў абыход тэрыторый, закрытых і патэнцыйна небяспечных для мірнай авіяцыі. Паколькі адлегласць павялічыцца, самалёт сядзе ў Ташкенце для дазапраўкі і прыбудзе ў Дубай з затрымкай - а 14.55 паводле мясцовага часу. Шлях у выніку зойме на тры гадзіны больш, чым звычайна.

Зваротны рэйс з Дубая B2-718 будзе выкананы паводле аналагічнай схемы.

Апошнія навіны