BE RU EN

Польшча заявіла, што Расея парушыла паветраную прастору над Балтыяй

  • 13.06.2025, 20:07

Расейскі самалёт перахоплены.

Брытанскія знішчальнікі ў пятніцу раніцай перахапілі расейскі выведны самалёт Іл-20, які парушыў паветраную прастору над Балтыйскім морам.

Пра гэта заявіла Аператыўнае камандаванне Узброеных сілаў Польшчы.

Паводле звестак польскага боку, 13 чэрвеня блізу 10:50 Іл-20 парушыў паветраную прастору над Балтыйскім морам. Яго перахапілі два брытанскія знішчальнікі, дыслакаваныя ў Польшчы.

«Гэта чарговы выпадак правакацыйнага тэставання гатоўнасці сістэмаў краінаў NATO», – гаворыцца ў паведамленні.

У польскіх Узброеных сілах дадалі, што пра інцыдэнт інфармаванае адпаведнае камандаванне NATO.

Апошнія навіны