Ізраіль ліквідаваў камандзіра элітнага іранскага падраздзялення «Кудс»
- 13.06.2025, 20:31
Ісмаіл Гаані адказваў за спецаперацыі за межамі Ірана.
Камандзір элітнага іранскага падраздзялення «Кудс», які адказвае за дзеянні проксі-сілаў Ірана на Блізкім Усходзе, генерал Ісмаіл Гаані быў забіты ў выніку ізраільскіх удараў.
Пра гэта паведамляе 13 чэрвеня газета The New York Times са спасылкай на двух высокапастаўленых іранскіх урадавых чыноўнікаў.
Як удакладняе выданне, генерал Гаані на пасадзе кіраўніка «Кудс» (элітнае падраздзяленне Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі Ірана, якое адказвае за спецаперацыі за межамі краіны – рэд.) замяніў Касэма Сулеймані, які быў забіты ў выніку ўдару ЗША яшчэ ў 2020 годзе.
Раней стала вядома, што ў выніку ўдараў Ізраіля па Іране 13 чэрвеня ў рамках аперацыі «Нацыя львоў» былі ліквідаваныя сама меней тры чалавекі з кола самых уплывовых людзей Ірана.