Іран запусціў ракеты ў бок Ізраіля
- 13.06.2025, 21:23
Працуе СПА.
З Ірана ў бок Ізраіля запушчаныя балістычныя ракеты. Сістэмы СПА Цахала задзейнічаныя для перахопу пагрозы. Насельніцтву прадпісана неадкладна схавацца ў абароненым памяшканні і заставацца там да атрымання далейшых указанняў, піша сайт «Дэталі».
Пакідаць сховішча дазваляецца толькі пасля адпаведнага ўказання Камандавання тылу. Сірэны гучаць у цэнтры краіны: у Гуш-Дане, уздоўж узбярэжжа Міжземнага мора ад Ашкелона да Кейсарыі, у Іерусаліме і наваколлях, у Юдэі і Самарыі.
Паводле папярэдніх ацэнак, у Ізраіль ляцяць дзясяткі ракетаў, паведамляе «Кан».