Нетаньяху пакінуў запіску ў Сцяне Плачу перад атакай Ізраіля па Іране
- 13.06.2025, 21:53
У ёй быў верш з Торы.
Прэм'ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху перад атакай краіны на Іран прыходзіў да Сцяны Плачу ў Іерусаліме, дзе пакінуў запіску з намёкам на запланаваную атаку. Пра гэта ў пятніцу, 13 чэрвеня, паведамляе Jerusalem Post.
Выданне піша, што ў запісцы, пра якую стала вядома ў пятніцу раніцай, быў верш з Торы, з якога было ўзятае натхненне для назвы аперацыі ЦАХАЛ.
У запісцы цытаваўся верш з Кнігі Лікаў 23:24: «Вось, народ паднімецца, як леў вялікі», – дадалі журналісты.