Іран б'е па Ізраілі: У Тэль-Авіве і Ерусаліме прагрымелі выбухі
- 13.06.2025, 21:58
Тэгеран запусціў некалькі хваляў ракетаў.
Іран пачаў масаваны запуск балістычных ракетаў па тэрыторыі Ізраіля. У краіне працуе супрацьпаветраная абарона, ізраільскія вайскоўцы запускаюць ракеты-перахопнікі ў адказ на атаку, паведамляе The Times of Israel.
Журналісты CNN паведамляюць, што выбухі былі чуваць як у Тэль-Авіве, так і ў Ерусаліме.
Ракеты, выпушчаныя з Ірана, упалі на адну з супольнасцяў у раёне Тэль-Авіва, аднак пра пацярпелых пакуль не паведамляецца. Пра гэта заявіў спікер ізраільскай паліцыі.
«Нядаўна паліцыя Ізраіля атрымала апавяшчэнне пра падзенне боепрыпасаў у адной з супольнасцяў у акрузе Тэль-Авіва. На гэтым этапе інфармацыі пра параненых няма, аднак нанесеныя матэрыяльныя страты», – сказаў спікер.
Паведамляецца, што Тэгеран запусціў некалькі хваляў ракетаў.