BE RU EN

«Детали»: Іран рыхтуе «козыр», які закране ўвесь свет

  • 14.06.2025, 12:28

Рэжым у Тэгеране выстаўляе стратэгічныя пагрозы.

На фоне маштабных ізраільскіх удараў па Іране рэжым у Тэгеране выстаўляе стратэгічныя пагрозы: дзяржаўны канал IRIB TV3 паведаміў, што закрыццё Армузскай пратокі Іранам і Баб-эль-Мандэбскай пратокі хусітамі з'яўляецца «рэальнай магчымасцю» ў адказ на эскалацыю, пішуць «Детали».

Гэта два стратэгічныя марскія маршруты транспартавання нафты і газу, закрыццё якіх можа выклікаць шок на сусветным энэргетычным рынку.

У той жа час крыніца ў іранскіх сілах бяспекі паведаміла інфармацыйнаму агенцтву Fars, што «калі энэргетычныя аб'екты ў Іране будуць атакаваныя, мы неадкладна адкажам наўпроставым ударам па энэргетычных і эканамічных цэнтрах Ізраіля».

Апошнія навіны