Іран пацвердзіў гібель яшчэ двух высокапастаўленых генералаў
- 14.06.2025, 12:20
Названыя іх прозвішчы і пасады.
У выніку ізраільскіх удараў у пятніцу, 13 чэрвеня, загінулі два высокапастаўленыя іранскія генералы.
Пра гэта паведамляе іранскае дзяржаўнае тэлебачанне, паведамляе The Times of Israel.
Адзначаецца, што загінулі генерал Галамрэза Мехрабі - намеснік начальніка выведкі генеральнага штаба ўзброеных сіл, і генерал Мехдзі Рабані - намеснік начальніка аператыўнай управы.
Раней агенцтва Reuters пісала, што сама меней 20 высокапастаўленых іранскіх камандзіраў, у тым ліку кіраўнік рэвалюцыйнай гвардыі і камандуючы аэракасмічнымі сіламі, загінулі ў выніку ізраільскіх удараў.
Уначы і раніцай у пятніцу, 13 чэрвеня, Ізраіль нанёс шэраг авіяўдараў па Іране, цэллю якіх былі аб'екты ядзернай праграмы Ірана і вайсковае кіраўніцтва краіны.