Праграма стварэння ўкраінскай балістыкі выйшла на новы ўзровень
- 14.06.2025, 18:07
Аб гэтым заявіла Мінабароны Украіны.
Украіна дасягнула сур'ёзнага прагрэсу ў развіцці ўласных балістычных ракет. І гэты кірунак з'яўляецца прыярытэтным для абароннага ведамства. Аб гэтым заявіў намеснік міністра абароны Украіны Анатоль Клачко.
Са слоў намесніка міністра абароны, зараз вядзецца актыўная праца над сістэмамі, здольнымі паражаць цэлі на тэрыторыі Расеі.
- Ведаеце як, ёсць першае, другое, трэцяе, а ёсць нешта, што па-за чаргой. Тое, што з'яўляецца самым высокім прыярытэтам. Гэта неабходнасць. І ў будучыні - гэта вялікая падтрымка для нашых узброеных сіл. Мы зможам выконваць складаныя задачы ў глыбіні фармаванняў войска ворага. І знішчаць стратэгічныя цэлі. Балістыка ў нас развіваецца, яна ўжо ёсць, а хутка прыйдзе час расказаць усё больш канкрэтна, - пракаментаваў Анатоль Клачко.