ЦАХАЛ атакуе ракетныя аб'екты на захадзе Ірана
- 14.06.2025, 18:17
У Сеціве з'явіліся здымкі трапленняў па пускавых устаноўках і базах.
Апошнія гадзіны ізраільскія сілы актыўна знішчаюць ракетныя магчымасці Ірана. У сеціве з'явіліся здымкі трапленняў па пускавых устаноўках і базах на захадзе краіны, пішуць «Детали».
Мяркуючы па інфаграфіцы ЦАХАЛа, асноўныя балістычныя ракеты рэжыму аятала сканцэнтраваны ў двух месцах: Тэбрызе і Керманшаху. З гэтых раёнаў паступаюць шматлікія пацверджанні аб трапленнях.
Паводле мясцовых крыніц, у Тэбрызе пашкоджаны мясцовы штаб КСІР. Таксама Ізраіль атакаваў вайсковы завод паблізу і яшчэ некалькі аб'ектаў.
У раёне Керманшаха ўдалося знішчыць калону на шашы. Як мяркуецца, у ёй былі ракетныя ўстаноўкі.
ЦАХАЛ дзейнічае і ў іншых частках краіны. Напрыклад, апазіцыйны рэжыму сайт Iran International паведамляе пра ўдары ў Акбарабадзе, прыгарадзе Шыраза. Што менавіта там пашкоджана, пакуль невядома.