Зяленскі: Пуцін урэшце ашукае Трампа і гэта ўбачыць увесь свет
- 14.06.2025, 18:36
Перамовы паміж амерыканскім прэзідэнтам і расейскім дыктатарам выклікаюць шмат пытанняў.
Перамовы паміж амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам і расейскім дыктатарам Пуціным выклікаюць шмат пытанняў. Аднак Крэмль дагэтуль не мае намеру завяршаць вайну.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага падчас размовы з журналістамі.
- Я ўважаю, што вельмі цёплая гутарка паміж гэтымі камандамі (Трампа і Пуціна, - рэд.). І я не думаю, што я магу сказаць прэзідэнту Трампу, як весці дыялог. Ён прэзідэнт, якога абрала ЗША. Ён можа рабіць тое, што жадае. Але мая пазіцыя заўсёды была, гэта іх двухбаковыя дачыненні, але я думаю, што Пуцін не хоча скончыць вайну. І ўрэшце ён падмане Трампа. Вы ўбачыце гэта. Усе, увесь свет гэта ўбачыць, - падкрэсліў Зяленскі.
Ён растлумачыў, што расейскі дыктатар гатовы да нейкіх крокаў дээскалацыі толькі, калі будзе пад моцным ціскам.
- Па-іншаму, ніяк. І таму я не ведаю, пра што яны гавораць паміж сабой. Але мяне цікавіць як прэзідэнта, менавіта пытанне Украіны. Я думаю, што казаць пра Украіну без Украіны няправільна. Казаць пра Украіну і развязваць нейкія пытанні без нас, я думаю, што гэта несправядліва, - падсумаваў прэзідэнт.