BE RU EN

Украіна рыхтуецца да масавага выпуску балістычнай ракеты, якая перасягнула ATACMS

  • 14.06.2025, 21:30

Што вядома пра «Сапсан».

Украіна рыхтуецца да серыйнай вытворчасці першай айчыннай балістычнай ракеты. Цяпер у краіне наладжваецца масавы выпуск ракет "Сапсан".

Аб гэтым распавёў кіраўнік украінскай дзяржавы Уладзімір Зяленскі падчас размовы з прадстаўнікамі СМІ, паведамляе dialog.ua.

З ягоных слоў, тэставанне сістэмы прайшло паспяхова раней, а цяпер распрацоўваюцца тэхнічныя і вытворчыя магчымасці для масавага выпуску. Тэрміны, аб'ёмы і іншыя дэталі прэзідэнт паведамляць не стаў.

Ён таксама адзначыў, што ўкраінскае кіраўніцтва раней праводзіла нарады ў розных кірунках абароннай сферы - ад прымянення авіябомбаў з карэтрыроўкай і дронаў да ўкаранення оптавалакновых тэхналогій. Асобная ўвага надавалася і ракетным распрацоўкам.

Што вядома аб ракеце "Сапсан"

"Сапсан" - гэта аператыўна-тактычны ракетны комплекс, які ствараецца шэрагам украінскіх прадпрыемстваў абароннай галіны. Паводле неафіцыйных звестак, далёкасць дзеяння ракеты дасягае амаль 300 кіламетраў, а маса баявой часткі складае прыкладна 480 кілаграмаў.

Аналітык Валянцін Бадрак у артыкуле для liga.net распавёў, што, паводле яго інфармацыі, у траўні гэтага года адбылося першае баявое ўжыванне "Сапсана" – ракета паспяхова пашкодзіла вайсковы аб'ект РФ на адлегласці прыкладна 300 км.

Адмысловую ўвагу Бадрак надаў баявой моцы ракеты: яе боегалоўка важыць 480 кг значна больш, чым у амерыканскай PrSM для HIMARS, у якой маса баявой часткі складае ўсяго 91 кг.

Акрамя таго, з ягоных слоў, "Сапсан" прадэманстраваў выдатную хуткасць, параўнальную з расейскімі "Іскандэрамі" і большую чым у амерыканскай ракеты ATACMS. Гэта робіць айчынную ракету стратэгічна важным элементам абароннага патэнцыялу Украіны як у кароткатэрміновай, так і ў доўгатэрміновай перспектыве.

Апошнія навіны