Расейцы заявілі аб новай размове Трампа і Пуціна
- 14.06.2025, 19:33
Размова доўжылася 50 хвілін.
Расейскі дыктатар Пуцін правёў тэлефонную размову з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам, паведамляе ТАСС.
Памочнік дыктатара Юры Ушакоў распавёў, што размова паміж Трампам і Пуціным доўжылася 50 хвілін і была "карыснай".
Між іншым падчас размовы Пуцін павіншаваў амерыканскага прэзідэнта з днём нараджэння.
Акрамя таго, расейскі дыктатар пацвердзіў "гатоўнасць РФ працягваць перамовы" з Украінай пасля 22 чэрвеня.