Нетаньяху: Мэта Ізраілю - знішчыць падвойную пагрозу з боку Ірана
- 14.06.2025, 19:38
Нанесены сур'ёзны ўдар па галоўным абагачальным аб'екце Ірана.
Ізраіль нанёс сур'ёзны ўдар па галоўным абагачальным аб'екце ў ядравай праграме Ірана і па камандзе навукоўцаў, якія ўзначальваюць праекты.
Пра гэта ўвечары 14 чэрвеня паведаміў у відэазвароце прэм'ер-міністр Ізраілю Біньямін Нетаньяху, пішуць «Дэталі».
З ягоных слоў, мэта Ізраілю - знішчыць падвойную пагрозу з боку Ірана, ядравы праект і вытворчасць балістычных ракет.
«Уявіце сабе, што ў Ірана ёсць 20 тысяч такіх ракет, - сказаў Нетаньяху. - Яны бачаць у гэтым яшчэ адзін кампанент плана па знішчэнні Ізраілю. Мы не можам дазволіць ім пабудаваць такія магчымасці па вытворчасці ракет. Мы пачалі аперацыю па знішчэнні гэтых вытворчых магутнасцяў - менавіта гэтым цяпер займаецца ЦАХАЛ».
Прэм'ер-міністр таксама паведаміў, што ізраільскія ВПС расчысцілі шлях да Тэгерана.
«Найбліжэйшым часам вы ўбачыце ізраільскія самалёты ў небе над Тэгеранам. Мы атакуем кожны аб'ект і кожную цэль іранскага рэжыму. Тое, што яны адчувалі да гэтага, - гэта нішто ў параўнанні з тым, што яны адчуюць у найбліжэйшыя дні».
Нетаньяху заявіў, што ізраільскія ўдары па цэлям у Іране "адкінулі назад на многія гады" ядравую праграму Тэгерана.