BE RU EN

У Расеі рэкордны «адток мазгоў» з 90-ых

  • 14.06.2025, 20:29

Навукоўцы бягуць нават у Арменію і Казахстан.

У апошнія гады Расея страчвае навуковую эліту шалёнымі тэмпамі. Толькі за шэсць гадоў краіну пакінулі больш за 60 тысяч даследчыкаў.

Пра гэта паведаміла Служба замежнай разведкі Украіны.

Паводле звестак украінскай разведкі, Расея штогод страчвае амаль 1% сваіх навукоўцаў - такія тэмпы "адтоку мазгоў" не фіксаваліся з канца 1990-х.

- За шэсць гадоў краіну пакінулі больш за 60 тысяч даследчыкаў, больш за ўсё - у сферы фізікі, інфарматыкі, астраноміі і матэматыкі. Асноўныя краіны эміграцыі - Нямеччына, ЗША, Швейцарыя; новыя - Арменія, ААЭ, Казахстан, - паведамілі ў замежнай разведцы.

Чыннік такой эміграцыі - расейскіх навукоўцаў фізічна ліквідуюць, саджаюць або пераследуюць з абсурдных падстаў.

Служба замежнай разведкі зазначае, што палітыка Крамля сістэмна знішчае навуку.

- Навуковае асяроддзе ў РФ апускаецца ў ізаляцыю, страх і дэградацыю, - дадалі ў службе.

Апошнія навіны