BE RU EN

Ізраіль ударыў па падземным "ракетным горадзе" на захадзе Ірана

  • 14.06.2025, 22:28

Ён выкарыстоўваўся для захоўвання і запуску балістычных і крылатых ракет.

Сёння, 14 чэрвеня ВПС Ізраілю нанеслі ўдар па вялізным падземным аб'екце на захадзе Ірана, які выкарыстоўваўся для захоўвання і запуску балістычных і крылатых ракет.

Пра гэта паведамляюць "Дэталі" са спасылкай на прэс-службу Цахала.

Падземны "ракетны горад" уключаў тунэлі для захоўвання ракет і шахты для запуску. Ён быў атакаваны ў рамках шырэйшай аперацыі ЦАХАЛа, накіраванай на знішчэнне балістычнага арсенала іранскага рэжыму.

10 студзеня 2025 года Іран паказаў гэты аб'ект у пампезным прапагандысцкім відэа. Тады базу наведалі начальнік генштаба ўзброеных сіл Ірана і камандзір паветрана-касмічных сіл КСІР.

На відэа яны праходзілі па падземных ангарах, міма цягачоў, на якіх былі размешчаны, мяркуючы па вонкавым выглядзе, балістычныя ракеты.

Абодва былі ліквідаваныя ўчора, 13 чэрвеня.

Апошнія навіны