BE RU EN

ЦАХАЛ: ВПС Ізраілю наносяць бесперапынныя ўдары па Іране

  • 14.06.2025, 21:47

У Бэндэр-Абасе Ізраіль б'е па газавай інфраструктуры.

З надыходам цемры, з'явіліся відэа новых ізраільскіх нападаў у Іране. Пад ударам Тэгеран, Ісфахан, Тэбрыз, а таксама прыморскі горад Бэндэр-Абас, канстатуе аналітык OSINTdefender, пішуць "Дэталі".

Паводле папярэдняй інфармацыі, у Бэндэр-Абасе Ізраіль б'е па газавай інфраструктуры. Гэта працяг распачатай сёння вечарам серыі ўдараў па нафтагазавых аб'ектах. Раней цэлямі сталі нафтавы завод, газавае радовішча і марскі тэрмінал ЗПГ у правінцыі Бушэр.

На захадзе Ірана пад ударам, перш за ўсё, вайсковыя аб'екты. Мясцовыя СМІ публікуюць відэа працы СПА над вайсковай базай у Тэбрызе.

У цэнтры краіны Ізраіль, паводле мясцовых крыніц, атакуе Харамабад. Там пад ударам аказаўся вайсковы аб'ект КСІР.

Апошнія навіны