BE RU EN

Навукоўцы дзясяткамі тысячаў бягуць з Расеі

  • 15.06.2025, 14:37

Такога не было з 1990-х.

З Расеі рэкорднымі тэмпамі бягуць навукоўцы. «Выцечка мазгоў» наблізілася да паказнікаў 1990-х гадоў. Пра гэта паведамляе Служба знешняй выведкі Украіны.

Паводле звестак украінскіх выведнікаў, краіна-агрэсарка штогод страчвае блізу 1% сваіх навукоўцаў, чаго не было ўжо больш за чвэрць стагоддзя. За шэсць апошніх гадоў з Расеі збеглі больш за 60 тысячаў даследнікаў, у першую чаргу фізікаў, кібернэтыкаў, астраномаў і матэматыкаў. Пераважна яны бягуць у Нямеччыну, ЗША і Швэйцарыю, хоць дадаліся і новыя больш экзатычныя кірункі – Арменія, ААЭ, Казахстан.

Як адзначылі ва ўкраінскай выведцы, расейскія навукоўцы напалоханыя рэпрэсіямі, якія супраць іх разгарнуў крамлёўскі рэжым: расейскіх навукоўцаў «фізічна ліквідуюць, саджаюць або абсурдна пераследуюць». Так, нядаўна загінуў распрацоўнік ракетнага комплексу «Іскандэр», чыю смерць запісалі на «чорных рыелтараў». Сярод іншых паказальных выпадкаў – асуджэнне 77-гадовага фізіка за «дзяржздраду» і гідролага за «забойствы 20-гадовай даўніны».

«Навуковае асяроддзе ў РФ апускаецца ў ізаляцыю, страх і дэградацыю. Палітыка Крамля сістэмна знішчае навуку», – адзначылі ва ўкраінскай выведцы.

Апошнія навіны