BE RU EN

«Дзесяць рублёў за ўваход на тэрыторыю – супер!»

  • 15.06.2025, 20:39

Беларуска абурылася патрабаваннем санаторыя, дзе збіралася адпачыць з мужам.

Беларуска і яе муж планавалі адпачыць у санаторыі «Ружанскі» ў Берасцейскай вобласці. Перад набыццём туру сямейная пара паспрабавала агледзець тэрыторыю курорта – у выніку ад ідэі правесці адпачынак у «Ружанскім» пастанавілі адмовіцца. Жанчына расказала ў TikTok, што абурыла яе і мужа.

Санаторый «Ружанскі» размешчаны на беразе возера Паперня ў Пружанскім раёне Берасцейскай вобласці. Там лечаць захворванні страўнікава-кішачнага тракту, органаў малога таза, эндакрыннай сістэмы, разлады стрававання і парушэнні абмену рэчываў. Тур, у які ўключаныя медпаслугі з пражываннем у самым танным двухмесным нумары, каштуе 193 рублі за дзень.

Сямейная пара беларусаў планавала адпачынак у «Ружанскім» – тур планавалі набыць на 55-годдзе жонкі. Перад прыняццем канчатковай пастановы сужэнцы пастанавілі загадзя паглядзець, як выглядае санаторый, і прыехалі туды. Але на тэрыторыю патрапіць не ўдалося.

– Дзесяць рублёў (за ўваход на тэрыторыю. – Заўв.рэд.), супер! – абурылася беларуска ў TikTok. – Мы проста хацелі паглядзець, каб зразумець, набываць нам тур на мае 55 гадоў ці не варта. Ну, самі вінаватыя.

Жанчына таксама дадала, што адміністрацыя санаторыя «страціла сваю мэтавую аўдыторыю» – яе і мужа.

Апошнія навіны