МЗС Ірана: Тэгеран гатовы заключыць пагадненне, якое гарантуе адсутнасць ядзернай зброі ў краіне
- 15.06.2025, 11:33
Названая таксама ўмова ўмовы спынення атак па Ізраілі.
Іран гатовы заключыць пагадненне, якое будзе гарантаваць адсутнасць у яго ядзернай зброі.
Пра гэта заявіў міністр замежных справаў Абас Аракчы, інфармуе Clash Report.
Паводле ягоных словаў, Тэгеран спыніць атакі па Ізраілі толькі ў выпадку «спынення агрэсіўных дзеянняў з боку Тэль-Авіва».
Ён таксама запэўніў, што Іран на скасаваных перамовах у Амане хацеў падаць ЗША прапановы, якія маглі прывесці да ўгоды пра атам.