BE RU EN

Пад Пружанамі ў лесе знайшлі нелегальны алкагольны завод

  • 15.06.2025, 14:45

Уладальнік сцвярджае, што рабіў напой для сябе.

Пры правядзенні рэйду ў Пружанскім раёне Берасцейскай вобласці сілавікі знайшлі ў лясным масіве міні-завод для вытворчасці алкаголю. Высветлілася, ён належаў мясцоваму жыхару, які сцвярджае, што вырабляў напой для асабістых патрэбаў, паведамляе МУС.

Паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных справаў, на лясным міні-заводзе пад Пружанамі было канфіскавана больш за дзевяць тонаў брагі і 155 літраў сівухі.

Уладальнік устаноўкі, 45-гадовы мясцовы жыхар, растлумачыў, што рабіў напой для асабістых патрэбаў. Ці так гэта, цяпер высветліцца.

Апарат дэмантаваны і канфіскаваны, паўфабрыкаты знішчаныя. Паводле вынікаў экспертызы прадукту дзеянням правапарушальніка будзе дадзеная прававая ацэнка.

За выраб фізічнымі асобамі моцных алкагольных напіткаў прадугледжана да пяці базавых велічыняў штрафу з канфіскацыяй прадукцыі і апарата. Пры паўторным парушэнні – да 30 базавых велічыняў (1260 рублёў).

Апошнія навіны