У Польшчы прайшлі навучанне 30000 украінскіх вайскоўцаў
- 15.06.2025, 15:34
У рамках місіі ЕС EUMAM Ukraine.
Падрыхтоўка ўкраінскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Рэспублікі Польшча ажыццяўлялася ў рамках Місіі Еўрапейскага Звязу ў аказанні ваеннай дапамогі Украіне (EUMAM Ukraine).
Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр Генштаба УСУ.
«Цяпер у Польшчы прайшлі навучанне 30000 вайскоўцаў Узброеных сілаў Украіны. Праграма навучання ўвесь час абнаўляецца на аснове найноўшага досведу баявых дзеянняў», – паведамляе Генеральны штаб Войска Польскага.
Адзначаецца, што інструктары працуюць з актуальнымі звесткамі, становячыся не толькі навучальным рэсурсам, але і каштоўнай крыніцай ведаў пра тактыку, метады і працэдуры, якія выкарыстоўваюцца на полі бою.