Лукашэнка загаварыў пра шкоду бульбы для фігуры
- 15.06.2025, 15:51
На фоне дэфіцыту бульбы ў краіне.
Аляксандр Лукашэнка перасцярог грамадзянаў пра шкоду бульбы для фігуры на фоне дэфіцыту яе ў краіне, паведамляе БелТА.
«Калі мы будзем есці бульбу, як пішам у “ціктоках”, то худзенькімі не будзем. Адзін раз на тыдзень, два максімум, і тое запечаную, пюрэ», – сказаў дыктатар падчас паездкі ў Ваўкавыскі раён.
Ён таксама пракаментаваў падаражанне бульбы ў Расеі, указаўшы, што ў краіне выявілі «сабатаж».
«Я разумею, вядома, у Расеі ў 2–3 разы даражэйшай была бульба. Нехта ж хоча зарабіць – сяляне вывозілі, фермеры вывозілі. З аднаго боку. Ну, а з іншага боку, нейкі там недзе знайшлі сабатаж», – сказаў Лукашэнка.