BE RU EN

Індыйскі мільярдэр памёр пасля ўкусу пчалы падчас гульні ў пола з прынцам Уільямам

  • 15.06.2025, 17:42

Пчала заляцела яму ў рот.

Брытанскі матч па пола абярнуўся трагедыяй: 53-гадовы індыйскі мільярдэр Санджай Капур памёр пасля таго, як пчала заляцела яму ў рот і ўджгнула. Укус справакаваў анафілактычны шок, мужчына запаў у кому і неўзабаве памёр, паведамляе Mirror.

Санджай Капур – кіраўнік найбуйнейшай кампаніі па вытворчасці аўтазапчастак Sona Comstar – прысутнічаў на гульні, у якой традыцыйна бралі ўдзел прадстаўнікі брытанскай арыстакратыі, уключаючы прынца Уільяма. Паводле звестак СМІ, Капур быў асабіста знаёмы са спадчыннікам прастола і рэгулярна ўдзельнічаў у дабрачынных матчах.

Трагічны інцыдэнт адбыўся імгненна: пчала апынулася ў дыхальных шляхах, справакаваўшы ацёк і спыненне сэрца. Нягледзячы на дапамогу медыкаў, мільярдэра не ўдалося выратаваць. Да гэтага моманту ён не паведамляў аб якіх-небудзь праблемах са здароўем або алергіях.

Смерць Капура ўзрушыла як індыйскую бізнэс-эліту, так і брытанскую знаць. Як піша Mirror, менавіта захопленасць пола і блізкасць да свецкага жыцця Лондана сталі прычынай разводу Капура з вядомай актрысай Карышмай Капур: тая сцвярджала, што муж пакінуў яе з хворым немаўлём дзеля гульні з прынцам.

Апошнія навіны