УСУ нанеслі ўдар па расейскай самаходнай артылерыйскай устаноўцы «Півоня»
- 15.06.2025, 17:48
Відэа.
З прычыны зладжанай працы аэравыведкі «Чорнага лесу» і сумежных падраздзяленняў была знішчаная расейская самаходная артылерыйская ўстаноўка «Півоня».
Пра гэта паведамілі на старонцы брыгады «Чорны лес».
Адзначаецца, што падраздзяленне аэравыведкі брыгады выявіла і скарэктавала агонь па расейскай САУ.
«Сумежныя падраздзяленні трапным стрэлам ператварылі САУ з магутнай гарматай калібру 203 мм на металалом», – гаворыцца ў паведамленні.