BE RU EN

37-гадовая маці дваіх дзяцей перамагла на турніры WTA ў Лондане

  • 15.06.2025, 18:52

Прызавы фонд турніру - $1 млн.

Пераможцай The HSBC Championships турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) катэгорыі 500 з прызавым фондам $1 млн, які скончыўся ў Лондане, стала Таццяна Марыя з Нямеччыны. Займаючы ў сусветным рэйтынгу толькі 86-е месца і трапіўшы ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, яна падчас гэтага спаборніцтва падолела канадку Лэйлу Фернандэс (30-я ў свеце), чэшку Караліну Мухаву (14-я), Алену Рыбакіну з Казахстана (11-я), амерыканку Мэдысан Кіс (8-я), а ў фінале перамагла іншую прадстаўніцу ЗША Аманду Анісімаву (15-я) з лікам 6:3, 6:4 за 1 гадзіну 23 хвіліны.

Гэта самы буйны тытул у кар'еры паўфіналісткі Wimbledon 2022 года, якая да гэтага перамагла ў трох турнірах, а цяпер ва ўзросце 37 гадоў і 10 месяцаў стала самай узроставай пераможцай турніраў WTA катэгорыі 500 і ўвайшла ў чацвёрку самых узроставых чэмпіёнак спаборніцтваў WTA за ўсю гісторыю. Адзначым таксама, што ў нямецкай тэнісісткі ёсць дзве дачкі - 11 і 4 гадоў.

Самыя ўзроставыя чэмпіёнкі турніраў WTA

1. Білі Джын Кінг (ЗША) - 39 гадоў 7 месяцаў - 1983 год - Бірмінгем.

2. Кіміко Датэ (Японія) - 38 гадоў 11 месяцаў - 2009 год - Сеул.

3. Сэрэна Уільямс (ЗША) - 38 гадоў 3 месяцы - 2020 год - Окленд.

4. Таццяна Марыя (Нямеччына) - 37 гадоў 10 месяцаў - 2025 год - Лондан.

5. Марціна Наўрацілава (ЗША) - 37 гадоў 7 месяцаў - 1994 год - Парыж.

Апошнія навіны